Яблынькам падкiдваю сняжок...

***
Яблынькам падкідваю сняжок,
Каб мае красуні не замерзлі.
Вее, вее ветрык у садок,
Ім спявае ласкавыя песні.

Спяць мае красуні да вясны,
Сняць аб леце сон адзін ружовы.
Ветрык сеў за садам ля сасны,
Бы згубіў упэўненыя словы.

Спіць мой сад, і мілы ветрык спіць,
І ляцяць над студзенем сняжынкі
Ціха-ціха, каб не разбудзіць
Да вясны зімовыя сцяжынкі.

05. 01. 2019 г.


Рецензии