Пачуццi студзень не застудзiць...

***
Пачуцці студзень не застудзіць,
Бо ўражанні ў душы жывуць.
Любое з іх душу разбудзіць.
Яны ў душы маёй пяюць.

Спяваюць пра узнёсласць вёснаў,
Пра белы ранішні туман.
Снуюцца срэбраныя кросны,
Знікае наледзі падман.

Пачуцці студзень не застудзіць,
І будзе цёплы снег ляцець,
І ён ніколі не асудзіць
Жаданне пра каханне пець.

04. 01. 2019 г.


Рецензии