Калi б Зямля была мяньшэй
Не гэтак аграмадна
Было б то лепей для людзей
Жылі б без сварак ладна.
Быў кожны б кожнаму сусед
І чуў бы дапамогу
Так і жылі б бязь сварак, бед
І дзякавалі б богу!
Сеялі б жыта і ячмень
І луг касілі б разам
Ўсё даглядалі б дзень у дзень
I мо' не пад прыказам.
Было б на свеце розных моў,
Яак зорачак на небе
І кожны б для сябе знайшоў,
Было што ў патрэбе.
З іх кожны б лёгка разумеў,
І дрэў, і птушак моўы.
Як салаўя вітае спеў
У кветні сад вясновы!
Як песьціць сонейка вясной
Зялёныя палеткі...
Ды ці наступіць на зямной
Прасторы час вось гэткі?
Нас цесна зблізіў інтэрнэт
Парогі зняў для мовы,
Але вясьці рэй ды савет
Народы не гатовы.
Бо кожны з iх павадыроў,
Як коўдру цягне ўладу
Над Богам стаці сам гатоў,
Што не вядзе да ладу!
Камі б Зямля была мяньшэй
Былі б відней праблемы
Прышлося б думаць нам скарэй,
Бо вiнаваты ўсе мы.
Нам шанец адкрывае час
Усё паразумеці,
Што збераглі бацькі для нас?
Што атрымаюць дзеці?
Свидетельство о публикации №119010404516