Без адказу

Адказаць,ці я-шчаслівы?
ТОЕ да лёсу Бог прыклаў...
Дык якое ж гэта шчасце,
Калі мора іншых спраў...
І за ТОЕ голы,босы,
Бо перадыху не даюць,
У бок раняюць погляд косы,
Ўсё часцей у след плююць...
Калі дзіця крычыць:"Навошта?"
І мужа ў ліхарадцы б'е...
А ты,як след чакаеш пошту,
Яна табе, нібыта хлеб.
Трымаеш любы свой часопіс,
Альбо газетку ціснеш"ЛіМ",
Усёроўна,нешта пішаш потым,
Не то назло,на зайдрасць ім!


Рецензии