Вашы словы, мае земляки

Дарагім землякам.

Вашы словы,
Мае землякі,
Даражэй мне
За ўсе ўзнагароды.
Кожны гук іх -
Такі трапяткі,
Нібы голас
Мне роднай прыроды,
Што хвалюе,
У сэрцы гучыць.
І кранае заўжды
За жывое.
Ды крынічкай
Гаючай цурчыць,
Той, што ўсе мае
Раначкі гоіць.

Фото Алексея Воронова. 26 августа, 2018г. День города - Зельве 760! С гитарой - автор.


Рецензии