Хачу пабачыць тую лiпу...
Хачу пабачыць тую ліпу,
Што сорак год таму садзіў.
Але не думаю, што ўсхліпну.
Ці разлюбіў? Не разлюбіў!
Але даўно чужымі сталі
І двор, і хата, і сяло.
Без мамы ўсе яны прапалі,
Без мамы ўсё яно сплыло.
Ніхто мяне там не чакае.
І не пазнаю я сяла.
Мо толькі ліпа і гукае,
Як ад самоты не згніла...
Калі не ўсхліпну каля ліпы,
Дык потым буду плакаць век.
Не зразумее мае ўсхліпы
Ў сяле ніводзін чалавек.
А, можа?.. Не, відаць, не трэба!
Не ссеклі б ліпу пры зямлі...
Зноў снег ідзе. Гляджу на неба.
Навошта слёзы пацяклі?..
02. 01. 2019 г.
Свидетельство о публикации №119010202283