Чужому лёсу не магу зайздросцiць...

***
Чужому лёсу не магу зайздросціць.
Не дай мне Бог чужое паўтарыць!
Адкрыў акно, туман заву у госці
І ноч заву, што дожджыкам імжыць.

Заву натхнення ўдумнага мінуты,
І ліхтара чароўнае святло,
І куст каліны, да зямлі прыгнуты,
І неба мне падоранага шкло.

Заву ўспаміны пра братоў і маці,
Пра талент бацькі, роднае сяло…
І хопіць месца ў вершах і у хаце,
Бо тое ёсць – сапраўднае святло.

31. 12. 2018 г., Радашковічы


Рецензии