Сябру

Планы куй і спадзявайся
І ў веры стойкiм будзь!
Моцна за сяброў трымайся
І ўсе цяжкасці мінуць!

Бо яшчэ ніхто ніколі
Не здзяйсняў вялікіх спраў
Калі быў адзін у полі
Хоць бы і жыццё аддаў!

Сябра і тугу развее
І асветліць зімні дзень,
Гора падзяліць сумее,
Дапаможа ў злыбядзе.

Сябра нам падвоіць сілы,
Каб пякучы боль уціх.
Сябра - той, хто сэрцу мілы
І душой мудрэй другіх!

Блізка ён, ці мо' далёка,
У чужой мо' старане
Яго сочыць маё вока
Думак ход - дарога мне.

Колькі б пражы ні напралі
Мойры мне на добры лёс
Сябру б я усё да цалі
Ў падарунак бы паднёс!

Сябра мой! Маё дыханне
Малахітны бляск вачей
Лёс нам дасць яшчэ спатканне
Даў бы божа, каб хутчэй!


Рецензии