На ускрайку лесу бяроза...

***
На ўскрайку лесу бяроза
Выгнулася дугой,
Стаіць у замёрзлай позе
У іпастасі другой.

Не стаць ні святой ёй, ні Духам
Святым, бо ізноў расцвіце.
Зямля тапаліным пухам
Ёй радасць жыцця прынясе.

А покуль стаіць на ўскрайку,
Выгнулася дугой
У іпастасі Бога –
Ні першай і не другой.

28. 12. 2018 г.


Рецензии