Казка

З новым годам,з новым шчасцем
Нас вітае дзед Мароз
Разам з ім снягурка Насця,
у яе паштовак стос...
Водзіць карагоды Насця,
Па галоўкам лашчыць дзетак
І заугодна ёй прайсці
У падарожжы кругасветным...
Вось ідзе снягурка полем,
Ужо не тчэ з марозам кросны,
Апранулась у другі колер
Зелянеюць яе космы
І сукенка ўся у промнях...
Па лугах і долах ходзіць
І толькі рукавом махне,
Птушак пець яна заводзіць
Усё наваколле ажыве!
Коцік рыжынькі замуркаў
Здаля спевы яго чуць,
Яе мянушка не снягурка,
Ужо, Вясняначкай завуць!
Раўчакі бягуць,гукаюць:
"Дзе Вясняначуа жывеш?"
"Я жыву,сябры,у гаю
Там усяго,усяго даволі,
Хоць з раслінкамі йграю,
Клапот менш там чым у полі."
Напаўняю свежым сокам,
Дождж пускаю,сонцам грэю...
Я і блізка і далёка
Клапачусь,бо не паспею.
Добра,добра працавала
Усе пасевы даглядала,
Кошыкі ежай напаўняла,
На духмяным сене спала,
У цёплай вадзе дзяцей купала
І Купалінкаю стала!
Ад сумоты ратавала,
Но дзён цёплых стала мала,
Скараціліся яны...
Дрэвы ўбраліся запалам,
Ляцяць у вырай журавы...
Залатой Восенню стала!
Чараўніцай шчодрай яркай,
Люжзей добрых завітала...
дапамагла ўрадзіцца бульбе,
Цыбульцы,моркве,бурачкам,
Вінаградны сок забулькаў,
Сазрэлы яблык-сочным стаў!
Грыбоў па лесе нарасціла
Не лянуйся,сабірай,
Умовы добрыя зрабіла
Усю зімку пачывай!
Кармы ёсці для жывёлы,
Паграбы ужо з ежай поўныя,
Прысыпае лес свой голы,
Укрывае снежнай коўдраю...
Коцік лезе на пячурку
Да касці праймае сцюжа
Зноў становіцца Снягуркай,
Наша добрая Насцюша!
Зіма-вясна-лета-восень
Праляцелі вельмі хутка,
У пакой ёлку заносім,
Падраслі Іван з Анюткай...
Крочуць дзед Мароз з Снягуркай,
Пазнаюць усе весялушку,
Паляціць да неба зоркай,
Будзе хутка час наш рухаць...
Да яе пішуць паштоўкі,
Дасылае Мішка здымкі,
Хоча быць маленькім зноўку,
Час затрымай хоць на хвілінку!


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →