Рана уранку белы iней...
Рана ўранку белы іней
Быў блакітны, як вада,
Што здалёк здаецца сіняй…
Лесу сіняга града
Ў ранняй раніцы сінела,
І душа была, як лёд,
Сіні лёд жывога цела,
Цела жоўтага, як мёд…
Лыжкай дзёгцю ў бочцы мёду
Словы вашы мне былі…
Дажыву да крыгаходу,
Каб, як сіні лёд, сплылі!
26. 12. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118122605496