Каляды

Дзянёк займаецца прыгожы
Плывуць гурбою хмаркі ўдаль
Зіхціць пад сонцам неба сталь
Сляды ад самалётаў множыць.

Кіруць з захаду на усход
Яны сваіх палётаў мэты
Насустрач сонейку планеты
Сустрэць сьпяшаюць Новы год.

Дай Божа, каб яго яны
Сустрэлі радасна і ў міры,
Каб сьмех звінеў дзіцячы шчыры
А не жалезны гром вайны!

Дзянёк ідзе прыгожа, ціха
Няхай нам радасць прынясе,
Каб шчасце стрэлі мы ўсе,
Зямлю каб абмінула ліха!


Рецензии