Юрга
Трымаў уласную карову
Зрабіў аднойчы ён выснову,
Яна, увесь статак накіроўвае...
Юрга-рагуля белалобая,
Спрытная,як суседкі конь
І калі траўку перажоўвае
Вочы гараць,нібы агонь.
На адным месцы ёй не ймецца,
Шукае хуценька лазы,
Нездарма Юргой завецца,
Лісце рве ямчэй казы...
Задзярэ хвост другім на дзіва,
Яе спіна,нібы гара,
Не цураецца крапівы
І упёрта,як баран.
Абшмыгае ўсе завуголле,
Будзе там,сам не быў,
Блішчыць,як чорнае вуголле,
Ніякі лівень не абмыў...
Сальецца с гразей чорнай ў цені,
Калі заляжа пад кустом,
Каліб не хвост,наўрадці б згледзеў.
К поўдню сонца прыгравае
Яе адшуквае ён ледзве
І увесь статак ля яе...
Вось адбылося раз здарэнне,
Гнаў Юргу да дому з пашы,
Пёс з падваротні здаравенны
На дзеда кінуўся,падкраўшыся.
Зямля пабегла пад нагамі,
Дзед паваліўся, твар прыкрыўшы,
Юрга адкінула рагамі,
Пёс пять разоў перакуліўся.
Юрга лізала дзеду рукі
Шурпатым длінным языком,
З пад варотнічулісяь гукі,
Пёс скуголіў пад вуглом.
Вось ад каго паймеў ратунак,
Жывёла быццам бы нямая,
Звярнуў з кароваю ў завулак,
Юрга адгоніць нават зграю!
Гаспадара жывёла любіць,
Стары цялушачку гадуе,
Спадзяецца.хтосці купіць
І таму вельмі пашанцуе,
Ад бяды яго ўратуе...
Свидетельство о публикации №118122505890