Чароунае святло вясковага вакна

Чароўнае святло вясковага вакна,
Жыву я без цябе здаўна...
Ды дзе б ні бліснула святлом яно,
Смуткуе сэрца: "Роднае маё,
Тваё святло са мною уначы,
Тваё цяпло на дне маёй душы.
Якую цемру ні сустрэла б я –
Са мной святло бацькоўскага вакна.
Якую на шляху ні стрэну сцюжу,
Тваім цяплом я сагравацца мушу,
Ў якую далеч я ні забяруся,
Я да цябе, бацькоўскае вакно, ізноў вярнуся!
Ты мой маяк наяве і у сне,
Ты толькі не сумуй там без мяне..."


Фота: Наталія Дораш (Рэспубліка Беларусь), апублікавана ў Facebook 21.12.2018 
https://www.facebook.com/nataliya.dorosh/posts/1982029715215967


Рецензии
Очень, очень, очень понравилось...Даже не хочется ничего говорить, всё ушло в чувства...

Жанна Улахович   24.12.2019 11:59     Заявить о нарушении
Дзякуй!
Самые глубокие чувства, как правило, молчаливы. Это ещё Александр Сергеевич заметил. А возможно, и до него знали...

Люба Солошина   28.12.2019 22:39   Заявить о нарушении