Я кахаю цябе толькi трошачкi...
Я кахаю цябе толькі трошачкі.
Не магу цябе моцна кахаць.
Не хапае з табою мне ночанькі.
Вечна б вочкі твае цалаваць!
Я кахаю цябе толькі крышачку.
Не магу цябе вельмі кахаць.
Калышу твайго сэрца калысачку,
Буду песняй яе калыхаць!
Я кахаю цябе засцярожліва,
Каб каханне не спудзіць тваё.
Не прайшло каб дажджамі над пожняю,
Каб вясёлкай над ёю цвіло!
20. 12. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118122008064