Дзiуна, што мне дараваць табе нечага...

***
Дзіўна, што мне дараваць табе нечага:
Злосных учынкаў, абразлівых слоў,
Позняй спакусы чароўнага вечара,
Ціхай спакусы хвалюючых сноў.

Дзіўна, што мне дараваць табе нечага.
Ты мне даруй, што не верыў табе.
Ты абдымі мяне велічным вечарам,
Разам няхай нас у рай забярэ.

Дзіўна, што мне дараваць табе нечага.
Плечы твае абдыму і скажу:
“Ты мне даруй гэтым сонечным вечарам
Сонца, якім я цяпер даражу…”

19. 12. 2018 г.


Рецензии