Вольным словам - 2

     Павольны тукат сэрца.
Выходзиш з кола цела
як з няволи...
Винны!,перакрочыу Рысу -
паведай,што хацеу...
Ня ухиливайся! - залёгка дыхаеш,
плячом прыциснуты да Руба...
...Бач - рука на сэрцы!
Як у Альляха иншаверняц,
веру у небяспечнасьць тваю!

З чаго-ж маеш павольны тукат?

     Залаты перст вар'яцтва.
Грахи й Сьвятасьць - усё было...
Цудоуна сьвятая Заблытаннасьць...
...Як скамечан апранак,
пэуна таксама нашыя думки ды пачуцьця.

Цудоуна адзинства дыха ды цела,
шалёна-вострая пляцёнка...
Табе мая ухвала - задумливае стварэньне
з шыпоу ды руж...

!Дакранися,Вар'яцтва,залатым пярстом
ды зкалтай нашыя кудлы...
Словы!- агню сьмярдзячы дым,
далей вы ня патрэбныя...

     Ня нагадвай.
Ня нагадвай мяне абавязки закаханка...
Я ня юнак й усяму ведаю кошт.
Зирни!,яки зграбны Вянец...
...Не хапае моцы - ня гонару!

Бяззмястоуны нарыс Быцьця.
Надаваньне ваги звычкам.
Словы!,дакуль вам пакутваць мяне?..

     Шпацыраваньне галышом.
Вочныя яблыки у вачницах,
як на палицах...
Трымай мой позирк!,ён амаль рэчавы...
!Ды ня пакоцайся - я зноуку пакрыуджаны...

Шпацыраваньне галышом па хаце,
пад скрыгат нязмажаных завес...
!Алеж магчымасьць Узьнясеньня
ня выключай -
ня пакидай рэч занадта хутка,
пакуль ня уцэпиш иншую...

Гэй!,выразнасьць божаскага Вызнаку...

     Иньшазьместники.
Ну вось...- ад ранку да пацёмку,
вызвалиушыся ад усих вядомых абмежаваньняу,
я узводжу празрысты будынак...
Праходзяц!,заходзь кали-ласка...

З падлоги зьмятаючы крохкаци Быцьця,
выглядаю абслугай
ля прыступка Слова...
...Зрэшты,што словы -
паверхня жорстких рэяк!..
Здабытае ды Пазычанае у дупу!
Як уцякаючы злодзей кидаю усё...

...Иньшазьместники!- пераробки рэчау
у золата слоу?
...Илжа йих прыгажосьци!,
кали дрыгат гукау - здрада...
...Изноуку неуры...
Пяро!,чамуж ты ня трымаесься Мяжы?..
...Праца - бязконцае Ничога,
нарыхтоука тоесамых гэстау...

Крочу кудысьци...Ведаю тольки -
там Чаканьне ды Заняпад...

     Сугучча крокау.
Зышли личыушыя памылки...
Пакинуушы записы нязграбна...
Рэштки выгляду у вакне...

Кроку ды голасу сугучча
церака пад гучнай стольлю...

не кажы "усё хутка надакучыць..."

     Як ад дажджу.
...Пауценяу нязграбныя дзивачыны...
Гэдакж - сухая кастрыца ци
скочучы вагеньчык...

Спынися зьмяняць свой Выгляд!

Разгубляныя станы ног ды рук...
Каутун валос
на вычварна падсунутай далони
ды млявы рух лапатак...
! Таксама маю гэткия
абкоцаныя крылы...

Я уяуляю - ты ляциш!,
трохи далей буду ведаць куды.
А пакуль
уваходжу у твой сон
як ад дажджу мимапраходзяц...

     Тры дзеи.
Якия сьмярдзючыя фарбы!
……………
Блажун,каханак - усё роуна…
Дыж якия дзеи:
Адданасьць,у сэнсе - Вера,
Надзея - тут усё зразумела,
ды Любоу...

Дзе вы бярэце годнаю фанэру?

     Першапачатки.
Першапачатки - Паветра ды Вада!
...Аслабаниця ад дыхоунага прыдушша!

За низкай дрэвау - пусташ,
запрашэньне нешта дадаць...
...Будынкау раз'яднанасьць.
Дзиуны час,
падчас якога рухливасьць
ветру ды нябёсау.
...Ды сувязь Захапленьня
з вонкавым лядком.

Прэч засьцярога!-
хадзиць пад сьнегам напалову з дажджом,
якая каштоуная магчымасьць!

     Да чалавека.
Паслухай,чалавеча...
Навошта цябе дзивоцины
ды пакуты вылучэньня Высноу?
...Гэй,Атварэньни дзённых сноу!,
уладак ваш аптэчны
назираю млява...

Рэчау маих пакутливы раздрай
ня дазваляе мне схаваць зусим адвротнае
имкненьне...

     Адзинае пытаньне.
Залаты пыл апляскау.
Удушша пахау.
Ци я самавольна крочый на йих
ды быу далучаны да иньшых блазаноу?

Дзякуй.
Гэта усё,што мне было патрэбна зьведаць...

     Абыякавы сьведка.
Я потым застануся па-за справами -
абыякавы сьведка...
...А пакуль-што ствараю целы,
удзяляю лустки бязсьмяроцьця...
У дрыжачай руцэ
виялетавым яблыкам - сэрца...
...Дзень шосты ды астатни -
алеж з ёй ня хопиць й стагоддзя!
...Успрымаю зпаволяны гэст
як дакор - "...сяброчак,гэтаж сьвятое!"

Чалавечы дурнаваты садок,
размяркуй нашую сувязь няпрадузята...

     Други бок бязсьмяроцьця.
Гугнявасьць выкрывае драбину божаскасьци...
Прычэпны гэст - "...шкадуй,ня заминай жа!.."
ды цяжкасьць уздыханьня...
...Алеж спазнау цябе!,
судзельник-сьведка
стварэньня з гнилы целау.

...Дыж сёньня па-за Справами,-
други бок бязсьмяроцьця!

     Нячаканая улада.
Гэй,нячаканая улада
над выдумкай Уяуленьня...
Магчымасьць нацешыцца
павольным рухам кропляу...

Сьвяточнасьць узнешшыхся дрэу,
йихния вычварствы...
Асабливая мова вольных гэстау.

Ад аб'явиннай дашки,як ад бездани,
плынь нахилянага бруку...

     Вось дык бог.
Вось - бог.
Нязграбны,нядбайны,бязхатны.
Як ён трапиу за ганак?
У дзюрах апранку -
вастрыня чалавечага цела.
...Яб таксама магчыма...
...Наурад-ци.
Я - прыгожы,прыбраны,нявольны...
Ну,а кали удругарадзь?:
Згинь,Цемра!..
Дзеля пачатку нядрэнна...
...Нястала...
Дзе упарства маё,ды дзе кудлы?!

Нязграбны,нядбайны...Крый Божа!
Кульнуу гарлач ды пайшоу...
Усё аддаць за магчымасьць Учынку!..

     Молат языка.
Гуки!
Распаляйцеся у горне слова!
Молат языка!,надай выгляд
вогненным шматкам.
Ты голы неурв,Радок
вау цесным да задушша целе...

Пакорства ды Любасьци прыступак...

     Брыдкая здольнасьць.
Изноу твае лапатки варушацца
як два жыуца
пад жвавым ласкутом...

Здольнасьць брыдкая багоу,
боль выкликая,усьмехвацца...

     Сьветлыя чыны.

     Анёлы.
Даруй,Анёл мой,
торбу яму надали годы.
Ци ведаеце яки ён ганарливы,упарты?
Зирниця - дзёрзки выгляд -
Цэсар!

Киньце...
Дапамажыця лепей нам.

     Пачатки.
Улис ужо адчалиу...
Сьляпы!,прачнися...

Слухайце,Пачатки -
я таксама мару пакинуць гэны кут...

Ня марудзь з карай,кали састарэю...

     Шматвочныя хярувимы.
Што пацишкаеш вузкими плячыма,
шматвочны хярувим?,
сьведка людскога слабадушша...
Прызнайся у ветливай моучы...
Потым
лягчэй прызнацца у астатним...

     Прастолы.
Няхай йих...
Ня зьвяртай уваги,Пясняр...

Прастолы!,паурадку у Гисторыю
й насуну ильдзяны вянец...
ня папракайця шалёнай раскошай...
Пакиньце самога,у рэшце рэшт...

     Моцы нябёския.
Спадарожничай маим справам,
нябачная рука Нябёских Моцау.!
Нагар з иржавых Кайданоу
здымаю,
абцяжараны крадзежам агню...
Пакуль сьпяць Моцы Нязямныя,
падтрымлявай мяне,нябачны Гаспадар!

...Крыга Розмыслу!,
сьцюдзи дый уцягни у Справы Иньшзямныя...
...Радзимыя рудыя сьвятыя,
удзельця хацяб малую пасму,
як людзи - цяплыню...
Блага!,пакинь сваю хацину...
Твае амаль жывыя драбины
месьцяцца у пустой далони.
Вуснами,нибыта конскими,
кранися...
Й уздымися у споласе!
Я,зрэшты,таксама поузаю на пузе
ува сьне,
як са зламаным храбтом,
словы выхарчваячы нибыта зубы...
Й мне рука мроицца вяслом
памиж соннай заверухи...

У адзёжы,
нибыта закиданы пяском,
варушуся,вызваляючы цела...
На гармонику вуснау
граю ракенрол.
 
     Сярафимы.
Упарты хлопец - б'ем ды б'ем...
Кольки ужо на ём паруб!
Гэй,Сярафим з шасьцьцю крылами!-
личы сьвисьцячыя одбитки
ды прыбирай запэцканы цамент...

Сьведки жорсткай кары,
ня штурхайцеся,надайця сьвятла!

     Улады.
Таксама й я жадаю бачыць.
хай здалёк...
...Сачыця!- йих ужо вядуць.

Каупак блазана - роуня
усим Вянцам...
!Чаму узрушаяш рэчау грунт...
Пераканайце дзивака,
гэй Улады!

     Гаспадарства.
Я дау ёй уладу над сабой.
Ды кайданам свой Дых уявиу.
Кали подменимся ралями - прабач...
Заусёды ёсьць надзея...

Гэй,Гаспадарства!,ци ня Час
ёй апранацца у сьциплую адзёжу?

     Непачутыя заклики.

     Да Арфею.
Арфей,разтоузаны вакханкай,
дзе твая лютня?
Ды дзе галава?
Нясталасьць,бачыш сам - небяспечна...

Гэй,поцир!,абмяни мяне...

     Да вядомага фесалийца.
Сярод тыдняу - як пасярод калидора...
Скразьняк у дыхатных прамежжах,
адвечная барацьба "Тутака" ды "Нейдзе",
спроба пазьбегнуць вяртаньня...

Гэй,фесалияц,на цябе пакладаюсь...
Ды усьмехваюся
адмысловай выкрутце.

На бадзяньне разгойсанай паходкай
зьмяняю абяцаную утульнасьць.

     Да Фидыя.
Фидый!,буры свае створы
й ажанися,
пачни ляпиць гаршчки!

Киньця бязглуздыя жарты -
наступства похаци вядомы добра:
хваляваньня,раз'ятранасьць ды дзетки...

     Да Улису изноуку.
...Адрачэньня салодки прысмак.
Уцёк ды самалупцаваньне,
ды миласьцина ля ганку...
Ды чуци знаёмы агонь болячы...

Улис!,тыж з гэтгага зцярпеу...
Выкрый заклад цудоунага вынику.

     Да слыннага гянуезца.
Сям'я што Кола -
вярцись,алеж ня сыйдзеш.
Адкуль зранку уцёк -
да вячэры звернесься.
Але ня непакойцеся - маю
на вачах шоры.

Гэй,Гянуэзяц!,ци не стамиуся
ты бачыць бязконцую прастору?

     Да Н'ютана.
Указ мижцягненьня - упартая рэч...
Н'ютан,чамуж ня узьнясеньня?
...У коле абыдзённых спрау целяпаньне,
магчымасьцяу натуральны Край.

Нагоды Яднаньня - вы дзе?

     Да Ламбраза.
Твар!,ты - чалавечае неба.
Сьлязин ды усьмехау рух
у коле тваим зьмямяюцца неаднойчы...
Навучы па таньчыни курчау
вызначаць мяханику посьпяху...

Ламбразо!,цябе шаную за тычки...

     Да мастака.
Першы Мастак,
дык як ты сканау?
Спадзяваюся ня надта кепска?

Лёс зрэдку непакоиць блазана.
Яму патрэбны зачыняныя Дзьверы...

Бадзяга!,твая кульга зцёрлася...

     Да думкача Належнасьци.
Вярцися дзярвиш!,
пусташники - пасьцицеся...
Сярод спакусау харчуюся
больлю плоцьци...
Дэкламуй Абстракцыйи,
зжауцелая у чаканьни,папера...

Ахладзела каменьне...
Вакол - начныя страхоцьци,
джалячы мятал,
знойдзяны у пылу востры аскепак...
Ды старасьць - адмауленьне ад
пачаткау розуму...

...Ускудлачвая пярук,
кроч хутчэй,думкач Належнасьци...
Да яких разбурань -
тольки назвами сядзиб?

Шлях!,абыходзь сядзибы.

     Да невядомай траянки.
Зголянае стварэньне...
Ци згубило сваё шмацьцё?
Спадзяесься на выкраданьне?
...Звычки Трои сёньня недарэчны,
у часины двьвубаковых Змоу

     Чыгуначныя сьпевы.

     Твары.
Вагзал.
Уваходжу пад скляпеньне.
Блуканьне у лабирыньце спрау скончана.
Вакенца,куды сую гроше,
Пачатак ды Край,
запаветныя Альфа з Амегай...
Надакучливая дапека пакладзяжы...
Усё заминае,кали не да рады...
...Чытаю надписы.

Твары,твары...
Службоуцы звыкла пазираюць
на вагзальнае бытло.

Мяне шматразоу у дзяцинстве лупцавали
за гэныя вагзальныя швындоуки,
за надзираньне авансау ды атрымак...
Карацей - за увагу да быцьця
ды зьнявагу з усялякага Забарону.

Ня трэба было драць з гэтага.
А пачкаць пакуль ня дарасту.

     Вагзалы.
Бацьки!
Якая вам справа
што я зрабиу з сваим лёсам...
Здолял сыйсьци да дваццаци...

Цяпер вагзалы.
Калаварот часинау ды колау...
Выпадковае даткненьне рук.
Адчуваньне падыходу
усьмеху бо сьлязины,
як у лазьни дыхацеу таупень...

     Як зоркалятун.
Выходжу у тамбур як зоркалятун
выходзиць да сусьвету -
стромка,непакойна...
Цягник - мроя палёту й магчымасьць
захаваньня илжы
сярод Спакою,дадзянага ывай...
Гэй,думка!,пауночная п'яука...
...Сярод шмацьця,як пасярод дрыгвы.
!Адчуць прастору
ад рэчау спасунутых адзиная да адной...
Адкажыця мне барахлинки дзикунским скокам,
куды цягне мяне гэты цеплацяг?
...Магчымасьць мрояу
дадзеня у рытмичным русе....
А вось прыпынак - лёсу перакул...
...Гандэльня,у якой купляю падставу
йсьци на ланцугу.
Вось я пачуу кидок
той неабходнай моцы ды
зьбегла убок убоства пабудоу.
Уздоуж вакон як
уздоужки берагоу...
Дрэу амаль што чалавечы выгляд...
...Я захапляюсь дрыньканьнем
барахлинак,наяунасьцьцю ваконнаю
з вярбин.
Застыла кава,
уперад,мой цягник!

     Злая працягласьць.
Боляй часин
лёс вырашае Адлегласьць.

...Нудаснае спыненьне на прыпынках.
У крэсах дыхаци апынулися балаты,
скрыгат,тупат...

...Лёсу злая працягласьць.
Нейкая да перасоуваньня схильнасьць
закладзена у дзяцинстве...

Нябачная низка мясьцин ды станичак...

     Стан ад'езду.
Выдатна я вывучыу стан ад'езду...
Мусиць трафейны слодыч таксама
адначасова салодки быу ды горки...

...Нейкае лятуценьне памиж
Тутка ды Нейдзе.
Нейкае сироцтва
ды пасоуваньне з краю у край.
Вагзал!,дарэчнае у царкве
звальненьне дыха...

Я гэта зьведау шмат разоу...
Я гэта як леки ужывау па кропле,
па вандроуце...

     Вагзальны буцярброт.
Й ты - запляценьне валасоу
й абхопы тамбуру
й дрыньканьне зубоу аб шкло
й той,
нясхопны дакУмянтам,
адначасовы уздых ды выдых -
усталяваньне ймгненьня звязваньня
вуз,мацнейшых за гардзенны
й твару книга...
Ды усё гэта у нядоуги перагон.
Ды разам усё - йи перагар йи торт!
Умовы,найлепшыя дзеля Каяньня...

Рухливасьць!,ты - падмочник мове.
...Размовы цепляцца нибыта васкавицы
ды вабяць на сваё сьвятло.

Усё сконьчылася -
вагзальны буцярброт
й ноч калыханьня ды туги.
Кошт чаю нибыта кошт шчасьцьця.
...Й мне Дабрыню вагонную залич!

     Ня стромка!
Малися на имгненьне
уцёку у соннае Ништо.
Пакуль скразьняк ня зстудзиць больна ноги...

...Ды выгляд целау
пасаромиць Фидыяу канон.
Глядзи,Мастак яки нахил
прымаюць шыи сонячых!,
да болю шыйных касцянькоу...

...Палохаеця пазбауленьнем
маих правоу на кольки дзён?
...Бярыця,ня шкада.
Але пакиньця сон
ды нешта у фарбистай кардонцы.

Мы,кали узяць,выбрыки гнилы,
хаця ужо ёсьць БРСМ...

Ня стромка!
Й я ужо прыпау
да струмянька млявотнай вильгасьци!
Пад пильным позиркам Дагляду...

Вагзальны сон - я твой прыгонны!
Шануй мяне як добры пан...


Рецензии