Зiмовыя пейзажы
Лозаў астраўкі
Снягіроў пухнатых кветкі
Срэбныя снягі.
Дзе-нідзе аквамарыну
Светлага налёт
Ў белых кофтачках яліны
Ладзяць карагод.
Юныя бягуць бярозкі
На ўсход за вакном
Да цябе, да роднай вёскі,
Дзе ўспаміны сном.
Белыя палёў сурвэткі
Грудай валуны...
Вось і скончаны адведкі
Роднай стараны.
Свидетельство о публикации №118121804460