Беларусь матуля...

***
Беларусь – матуля,
Украіна – цётка,
Дзе куе зязюля,
Дзяцел б’е чачотку.

Дзе спяваюць вербы
Нізка над вадою,
Дзе складаюць вершы
Пра мяне з табою.

Дзе каліны вецце
Хіліцца дадолу,
Дзе гуляе вецер
Ў полі без дазволу.

Дзе шумяць бярозы
Над магілай таты,
Дзе трашчаць марозы
І сумуюць хаты.

Рай мой безназоўны,
Нібы рукі мамы,
Дзе ўзыходзіць поўня
Для мяне таксама.

Дзе ручнік крыжамі
Вышывае грэчка,
Цёмнымі лясамі
Прабягае рэчка.

Дзе куе зязюля
Ў лесе напрадвесні,
Беларусь – матуля,
Украіна – песня.

17 снежня 2018 г.


Рецензии