Ветрык снежня гне калiну...

***
Ветрык снежня гне каліну,
Просіцца у мой пакой.
Я паэт напалавіну,
Калі зараз не з табой.

Думкі, думкі, думкі, думкі,
Нібы вецер за акном.
Мы шукаем ім прытулку,
Думкам мы шукаем дом.

Гне каліну свежы ветрык.
Што ён знае пра яе?
Так і я – пра кіламетры,
Калі побач нестае.

Нестае тваёй пяшчоты
І калінавай крыві.
Быць паэтам адзіноты?
У самоту не заві,
Ветрык снежня!

17. 12. 2018 г.


Рецензии