Шчодры св танак
Раздае колеры,усё афарбоўвае
Рэшткі цяпла-радасны ранак
Медзь-палям і лясам
Воблакам-срэбра,
Рэкам-крыштальныя сіні,
Лебядзям-колер пунцовы!
Ляціць лебедзь павольна...
Развітанне амаль да вясны,
Крыху сціскае сэрца,да болю
Душэ цяжка,а дзень прыўкрасны!
Усё далей лебедзеў чарада...
Пунцовы колер на крылах-святлее.
Будзе сніцца з азёраў вада,
Успамін пра Радзіму сагрэе.
Лебедзі колер неба прынялі,
З гарызонтам блакітным зліліся
Да палёту надвор'е спрыяе
І яны наталяюцца выссю!
Лебядзіная перка лятае,
Ніяк не касьнецца зямлі
Розных колераў і ён хапае
Шызы,жоўты,ружова-смазлівы
І яшчэ-блакітна-сіні...
Шчодры світанак раздае колеры,
Усё афарбоўвае быццам бы гіне...
Свидетельство о публикации №118121604930