Што ж ты, мiлая калiнка...

***
Што ж ты, мілая калінка,
Замарозіла сябе?
Паглядзі, стаіць ялінка,
Футра цёплае трасе,
Калі птушачка прысядзе
І з яе абрушыць снег.
Што ж сумуеш так у садзе,
Дзе пакінула свой смех?
Што ж ад холаду трасешся?
Што ж так стыне твая кроў?
Ты калі, калі прачнешся?
Разбудзі й маю любоў!

16. 12. 2018 г.


Рецензии