Там, дзе на узгорачку сходзяцца...

***
Там, дзе на ўзгорачку сходзяцца
Клінам малыя ляскі,
З неба глядзіць Багародзіца,
Лашчыць лясоў каласкі.

Лашчыць іх позіркам матчыным,
Грэе іх боскай душой,
Нібы адорвае спадчынай
Край перакрэслены мой;

Край мой, заплямлены ворагам,
Крыж векавечных лясоў,
Што падымаецца воранам
Чорным – над лёсам бацькоў.

З неба глядзіць Багародзіца…
Вечна мой Край будзе жыць
Там, дзе на ўзгорачку сходзіцца
З Богам – душы маёй ніць.

15. 12. 2018 г., Радашковічы


Рецензии