Цiха. Цвыркаюць нейкiя птушкi...

***
Ціха. Цвыркаюць нейкія птушкі
Пад страхой у суседа. Маўчыць
Зімні сад. Яго снежань загушкаў
І стамлёны між дрэваў ляжыць.

Кін-дза-дза. Толькі трактар праедзе,
У цялегу каб смецце сабраць
Ды у іншай галактыцы недзе,
Нібы бульбу, яго перабраць.

Кін-дза-дза. Ні людзей тут, ні плюкаў,
Нават некаму думкі чытаць.
Толькі хвалі нямых інфрагукаў
Над глухою дарогай ляцяць.

14. 12. 2018 г., Радашковічы


Рецензии