Зноу на святло мяце пацiху...
Зноў на святло мяце паціху...
Пустая вуліца. Ліхтар.
Калі й успомняць, дык не ліхам
Табой узведзены алтар.
Ахвярнік твой у гонар сына –
Тваё пачэснае жыццё.
Ты для мяне – мая Айчына,
Не знікнеш, мама, ў забыццё.
У беспрытомнасці зімовай
Мяце паволі на ліхтар.
Мяне ты адарыла мовай.
Яна – мой сённяшні алтар.
13. 12. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118121300432