Недзе там у суседа пад лесам...
Недзе там у суседа пад лесам
Разбрахалася зграя сабак.
Я на снежань гляджу з інтарэсам.
Ён ляжыць незаснежана так!
Незаснежана так зелянеюць
На пагорку шнурочкі жытоў,
А за імі збянтэжана млеюць
Рукі вішанек тонкіх, кустоў.
Разбрахаліся недзе сабакі.
Мо на снег, што ляжыць ля дарог?
Ды не снег то, а белыя макі,
Што губляе наш снежаньскі Бог.
13. 12. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118121303510