На раннi вечар срэбранага снежня...

***
На ранні вечар срэбранага снежня
Няўмольна белы снег ляціць, як пух,
Нібы надзеі спраўджаная песня,
Нібы кахання велічнага дух.

Адвечнага, гарачага кахання,
Як быццам снежань пакахаў вясну!
Няхай ляціць і свеціцца да рання,
Як мроя нерастрачанага сну.

11. 12. 2018 г.


Рецензии