У iмглiсты вечар снежня...
У імглісты вечар снежня,
Дзе ні кропелькі ілжы,
Будзе Бог мой непазбежна
У душы – святло ў імжы.
Будзе Бог мой непазбежна
Моцы, сілы прыдаваць,
Каб любіць цябе бязмежна,
Каб усёй душой кахаць.
У імглісты вечар снежня
Ўсё ў імжы, адзін ліхтар
Свеціць, быццам ён бязгрэшны,
Быццам ён – мой Божы дар.
10. 12. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118121009834