Тчэцца посцiлкаю белай...
Тчэцца посцілкаю белай
Дзень зімовы па палях,
Па саломе перапрэлай,
Прыдарожных кавылях.
Тчэцца посцілкай льняною
Дзень адліжны ўздоўж дарог
Цёплай снежаньскай парою
Неразгаданых трывог.
Тчэцца посцілкай адзінай
Мой маршрут – жыццёвы пуць.
Над любімаю Айчынай
Кветкі белыя цвітуць.
10. 12. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118121003097