Душа, нiбы зямелька, што насенне...

***
Душа, нібы зямелька, што насенне
Жывому чалавеку аддала
І змораная спіць у дзень асенні.
А як цвіла вясною, як цвіла!
Душа, нібыта пожня, што зімою
Пад белым снегам стомленая спіць.
Калі й абудзіцца, адно тваёй душою,
Каб разам нам вясны квітненне сніць.

09. 12. 2018 г.


Рецензии