Адчуваю сябе маладым...

***
Адчуваю сябе маладым,
Калі валіць так з коміна дым,
Калі сцелецца так па-над снежнем,
Над вяршынямі голых чарэшняў,
Калі так ён заўецца прыгожа
І да сосен імкнецца, як проза
Ў паэтычны настрой мой імкнецца.
Адчуваю сябе маладым,
Хоць даўно ўжо на скронях той дым,
Што жыццём, што істотай завецца.
Белы дым так у неба імкнецца!

09. 12. 2018 г.


Рецензии