Узнагароды, слава i пасады...
Узнагароды, слава і пасады
Мне не патрэбны.
Мне б дажыць да рання,
Сустрэць свой дзень
Звычайны, не хвалебны,
Сустрэць святло
Адзінага кахання.
Сустрэць святло
Вачэй тваіх бяздонных.
Каханне – Бог.
А як мне жыць без Бога?
Няхай салодкім будзе
Лёс прыгонных,
А мой хай будзе –
Да святла дарога.
08. 12. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118120900331