Цягнуць сваю песню да глебы...
Я не паэта, о крый мяне божа!
Янка Купала
Цягнуць сваю песню да глебы,
Цягнуць сваю песню да лесу,
Цягнуцца самому да неба,
Пісаць сваю горкую п’есу.
Паэтам ніколі не стаць мне.
Паэты імкнуцца да зораў.
Спяваю пра родную маці
У шэрым уборы разораў.
Спяваю пра матчыны рукі,
Спяваю пра боль і расстанне.
Кідаю адчайныя гукі
У бездань зімовага рання.
09. 12. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118120910393