Рэха
У бару гукала
Ладная дзеўка—
Рудая белка.
Дзе ж ты, сцяжынка,
Мая хацiнка?
Не за пацехай
Клiкала рэха:
- Iдзi над прорвай
Прасекай новай,
Шукай дарогу
I прасi Бога.
Калi Ён просцiць,
Выйдзеш у Прошчы.
Там, дзе бярозкi,
Там твая вёска.
Бяжы дадому
I больш нiкому
Не жадай злосцi
Ды не зайздросцi.
Свидетельство о публикации №118120803313