Дождж праганяе адз ноту
Пранізвае істоту адчуваннем
Тыдзень-з панядзелка да нядзелі,
Раствараюсь з вечару да рання...
Яна суму нясе па капелярам,
Імгненна адгукаецца ў скронях,
З'едлівым адзіным экземплярам
Абыякавасць кідае на далоні.
А навокал ні адной істоты,
Не сорамна мне непрыгожай быць,
І здаецца -брыдка,не прыстойна
З дажджом абдымкі мокрыя любіць.
А халодны дождж лашчыць за плечы ,
Пырскі расцякаюцца ля ног,
Ён мяне і лечыць і калечыць
У скрыжаванні ставіць дзьвух дарог...
І запал яго расце шалёны,
Пад уладай ветру б'е па твары,
Верхавіннем зашумелі клёны
І бярозка з топалем у пары,
Галінкамі пастукваючы плённа
Даравалі дабрыню мне дарам.
І па ціху адступае ноч,
А світанак падступае хутка
Я суседкі разглядаю вочы,
Адзінота знікла за мінутку.
Шлём мы між сабою прывітанні,
І ліецца думак чарада
Дожджык паспрыяў на развітанне
Адзіноту знесла ў роў вада.
Спадзяюся стрэнемся не скора,
Будзе час мне духам акрыляць,
І душа пануе па прасторы,
Зноўку вершы хочацца пісаць!
Свидетельство о публикации №118120700416