Рудабельскiя ручнiкi
Больш нiдзе не бывае такiх,
Што ствараюць пад родныя песнi
Рукi нашых нястомных майстрых.
Уплятаюцца сны i напевы
У фарбы нiтак, струменьчыкi льну.
Зноў чырвонае льецца па белым,
Як вялося яшчэ ў даўнiну.
Каб гасцям каравай падавацi,
Абярэг вышываўся такi:
Берагiнька – жанчына i мацi –
Прыгажуня, i рукi ў бакi.
На вяселле ручнiк быў навукай,
Як каханне нясцi маладым:
Ваза з ружамi, голуб з галубкай –
Усё на шчасце давалася iм.
I каб род не сканчаўся нiколi,
Вышывалася дрэва жыцця –
Хай на радасць бацькоўскае долi
За дзiцём нарадзiцца дзiця!
Ручнiчкi дабрабыту жадаюць:
Жыцень, спарыш у полi цвiце.
Каб засыпаць засекi да краю,
Яны пот уцiралi што дзень.
Па жыццёвым шляху, як праменi,
Пуцяводныя зоркi вялi:
Сiмвал веры, любоў i сумленне –
Ручнiкi рудабельскай зямлi.
Свидетельство о публикации №118120702678