Свята

 

Радзiлася ранкам Берагiня
У драўлянай хаце каля млына.
Бусел пралятае
I гармонiк грае –
Шляхам стала вузкая сцяжына.

Карагод збiрае Берагiня –
Хлопцаў спраўных, ветлiвых дзяўчынак:
Вочы ў iх, як неба,
У косах – поле хлеба,
А сукенкi, быццам цвет калiны.

Дастае з народнае скарбонкi
У вяночках васiлькi, рамонкi,
Хусткi, вышыванкi,
Дзiва-саматканкi –
Усе багацце дарагой старонкi.

Шмат лягенд i казак тут цiкавых,
Вершаў, песен звучных i яскравых.
Прыгажэюць людзi,
Святам сталi буднi –
Берагiня Рудабелку славiць!


Рецензии