Берагiня

Берагiня – шчыры дарадца,
Абярэг сям’i, подых працы,
Талiсман для слаўнае справы,
Суразмоўца, сябра цiкавы,
Сувязь з гiсторыяй продкаў,
Вера наша, памяць i годнасць.

Беражы любоў, Берагiня,
Да найлепшай ў свеце краiны,
Дзе куточак мiлы, гасцiнны,
Што як лёс, як мацi адзiны,
Да Палесся – роднага краю,
Даражэй якого не маю.

Песцi прыгажосць, Берагiня,
Каб шыла мацi вопратку сыну,
Жонка ручнiкi вышывала,
Дываны цудоўныя ткала,
А дачка з вечора да ранку
Мудравала над выцiнанкай.   

Захавай, Берагiня, песнi
З мудрасцю народнай у змесце,
З гукамi лагодных мелодый,
Што ў сэрцах водгук знаходзяць,
Што пяшчотай душу ласкаюць,
Танчыць цэлы свет прымушаюць.

Запрашай сяброў, Берагiня,
Хлебасольнай будзь гаспадыняй.
Фарбаў не шкадуй, весялосцi,
Падарункаў кожнаму госцю.
Хай дабра прыбудзе ўсiм людзям,
Хай шчаслiвы свет гэты будзе!
   


Рецензии