Прывiтанне, фэстываль!

З “Аўцюкамi” з года ў год
Крочыць “Сожскi карагод”,
Ды з “Чачэрскай полькай”.
Гэтых святаў столькi!
Што  “Славянскi” нам “базар”--
Да яго далёка.
“Берагiне” глянем ў твар:
Вось яна, пад бокам.

Разгуляецца вясна,
Увайдзе ж у сiлу –
Прыляцiць тады яна
Ды расправiць крылы.   
Выйдзе з берагоў iзноў
Увесь фальклор мясцовы,
Жарты, маладосць, любоў
У песнях ды замовах.
Замiльгаюць навакол
Фарбамi заранкi:
Паясы ды ручнiкi,
Дзiва-вышыванкi.

Танчыць i пяе народ.
Зiхацяць, як iскры,
Стужак, кветак карагод,
Яркiя манiсты.
«Лета краснае, хутчэй
Пагайдай на плынi
Цёплых зорак i начэй!» -
Клiча Берегiня.

Праца, згода, прыгажосць
Усюды ў нашым краi.
Ведай, дружа - добры госць,
Як сяброў прымаем.
Хопiць весялосцi ўсiм,
Каго запрашаем,
Пажаданняў, узнагарод,
Шчодрых караваяў!


Рецензии