Не шукай падабенства у сабе i ва мне...
Не шукай падабенства ў сабе і ва мне,
Калі нават рыфмуеш “люблю” і “зямлю”,
Бо няма падабенства ні ў нашым віне,
Ні ў складаных паняццях “кахаю”, “люблю…”
Не шукай падабенства ў паняцці “люблю”,
Калі любіш паэта, што любіць зямлю
Больш за вершы, санеты і словы свае.
Не ад гэтага сэрца яго адтае!
Яго сэрца адтане, калі ты, як ён,
Будзеш палка любіць той разгалісты клён,
Што скідае лістоту сваю на зямлю,
Каб сагрэць яе сэрца без слова “люблю”.
06. 12. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118120604355