Зноу расталi дарога...

***
Зноў расталі дарога,
І жыта шнурок,
І трава ля парога,
І я – незнарок.
Зноў напіша мне крытык,
Што сельскі мой быт
Нейкім сумам пакрыты
І сыдзе ў нябыт,
Нібы знічкі запалка,
Што раз – і растала,
І што сэрца не палка
Аб гэтым пісала.
Зноў растала дарога,
І жыта растала,
Быццам разам са снегам
І Бога не стала.

05. 12. 2018 г.


Рецензии