Зямля не адтала...

***
Зямля не адтала.
І снег не сышоў:
Яго раскідала,
Як пляміны сноў,
Як белыя пляміны
Сноў-успамінаў  –
Па травах, па ямінах
І пад калінай.

Зямля не адтала,
Бо снежань прыйшоў,
Хоць цёпла было,
І на захадзе ружа –
Чырвоная, жоўтая,
Нават з блакітам –
Пялёсткі кідала
Ў зімовыя лужы.

Чырвоная, жоўтая,
Нават з блакітам,
Нібыта каханне,
Што ў вершы забытым,
На захадзе ружа
Мільгала, гарэла…
Зямля не адтала, –
Каханне не грэла.

05. 12. 2018 г.


Рецензии