Капае з дахау, гарыць лiхтар...
Капае з дахаў, гарыць ліхтар,
У бабулі насупраць – агеньчык у хаце.
Гаўкнуў і ў будку схаваўся Мухтар,
Едзе машына па мокрай ваце.
Дожджык імжыць, і прыемны вецер,
Ціха шуміць шаша на Мінск.
Вытыркнуў бэз на дарогу вецце,
Дымок за машынай, і колаў піск.
Кубак гарбаты, бо чай з травою.
Цёпла – у хаце, цёпла ў душы,
Бо не адзін я, бо я з табою.
Пі моўчкі гарбату і верш пішы…
04. 12. 2018 г., Радашковічы
Свидетельство о публикации №118120402090