Коцiк спiць без заднiх ног...
Коцік спіць без задніх ног!
Хай бы верш пісаць памог!
Нешта шэпчуць капяжы…
Коцік, рыфму падкажы!
Уставай, тут недзе мыш!
Спіць без задніх ног малыш!
Льюцца кроплі з шэрых дахаў,
Разбіваюцца з размаху!
Нешта думаць мне лянота…
Паляжаць з катом ахвота!
Коцік спіць без задніх ног!
Хай бы верш пісаць памог!
Не, відаць, не дапаможа!
Памажы тады мне Божа!
04. 12. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118120410040