Не пара
Каханне нас зімовае міне.
Віхурыцца ў завеі мая мара
І сыплецца бялютка на мяне.
Я, шмат гадоў чакаючы спаткання,
На снезе малявала вобраз твой.
І зорачкі лічыла да світання,
Шукаючы там квіткавы павой.
Сняжынкі танчаць весела, гулліва,
Сабою усцілаюць зноў зямлю.
Ў душу сваю ўпускаю іх зычліва
І водар шчасця, тоячысь, лаўлю.
У фарбе белай лес, палі і неба,
І мроі пабялелі ўсе мае.
А мне тваё дыханне, любы, трэба,
Цябе мне ў час зімовы не стае.
Напэўна, я зусім табе не пара
І адзіноту Бог наканаваў.
Ды толькі снегам сыпле з неба хмара,
Каб ты сустрэчу мне прапанаваў.
03.12.2018 г.
Свидетельство о публикации №118120306035