Мацi-матуля

Маці-матуля, песня утульна
Дом напаўняе цяплом.
Ды саграваюць нібыта кашуля
Словы твае перад сном.

Родная мова, шчасця прадмова,
Лёсу майго набыццё.
Ты даравала мне гэту аснову,
Ты даравала жыццё.
,
Вось і жыву я, голас твой чую,
Словы твае берагу.
Выраслі дзеці - унукаў гадую,
Так па жыцці і бягу.

Ды азірнуся ў дождж, ці ў завею,
І, як малое дзіця,
Горка заплачу, бо ўжо зразумею:
Божа - як мала жыцця!


Рецензии