Родная вёска

Радзімы часцінка,
Палесся старонка,
Кашчын, хутар, крынка-
Альпень - гучыць звонка.

Лугі, палі, рэчка,
Гарынь, яе назва.
Такое мястэчка
Уражае адразу.

Тут людзі да працы
Прыхільныя вельмі.
Да вечара з ранку
Працуюць на ферме.

На полі калгасным,
Уласнай сядзібе.
Агеньчык нязгасны,
У душы іхняй ні бы.

Царква на прыгорку
Для вернікаў вёскі.
Пачтамп, магазін,
Прыязджайце у госці!

Сустрэнуць радушна,
Накормяць, напояць
Парным малаком,
Што з дамашніх удояў.

Вам песні спяюць
Ад душы і ўвволю
Пра шчасце жыцця
На Альпенскім раздоллі.


Рецензии