Стоп-слова
паставiм музон i гарбату,
я прыцiсну твой стан рукою,
як да раны прыцiскваюць вату.
а я буду танчыць, пакуль
не расплывецца ў скуры маё адзенне,
пакуль стаiць мой крывавы куль
з назваю "сэрца" на лядоўке,
пакуль мутнеюць у вокнах адценнi,
i не патрэбны мне абгрунтоўкi.
а мне не патрэбны ўмовы,
патанчы са мной удваiх,
я забудуся на стоп-слова,
а ты, калi ласка, страць свой слых.
а ты, калi ласка, не супыняй мяне,
калi апануе кутамi ноч.
кожны з нас разнастайны,
адбiтак усех, каго мы кахалi... хоч
размаўляць на мове нейронаў са мною?
я забудуся на стоп-жэст,
а ты, калi ласка, захлопнi пакоi
ў гэтым тэатры бяз пустых мест.
мая рука цягчэй,
чым рукi ўсiх прыгажунь,
i можа любы агонь запалiць.
маi вочы пачэрпнулi тых вагней
i спаляць любую халодную рунь
мiж каласамi чорных раснiц.
перакулiцца зноўку чарнiльнае неба
i душы аблушчыцца палiмпсэст -
мы блукаем у лёсе, шукаючы глебу,
мяшая, як пiва з гарэлкай, лёс i лес.
Свидетельство о публикации №118120209127