Калi ноч непрыгожая, сплю...
Калі ноч непрыгожая, сплю.
Але ночы такія прыгожыя,
Што ўсім сэрцам шаную, люблю
Іх за тое, што сон патрывожылі!
Ціха падае снег на святло
Ліхтара – песняра адзінокага.
Я гляджу праз аконнае шкло,
Бы ў дзяцінства – навекі далёкае.
Я гляджу праз аконнае шкло
І так рады, што вольна я дыхаю!
Ціха падае снег на святло
Ліхтара залатой абляпіхаю…
02. 12. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118120200909