Цiхi светлы дзень узнёслы...
Ціхі светлы дзень узнёслы.
Праз аблокі – сонца пыл.
Куст каліны сушыць вёслы,
Ён да зімкі доўга плыў!
Я ў сваёй утульнай хаце
Пра паэзію з катом
Размаўляю: “Слухай, браце,
З чым рыфмуецца наш дом?”
“З цеплынёю,” – мяўкнуў коцік.
“Дзякуй, браце,” – я кажу.
“Ты не кот, а цырк на дроце!”
І на ўзнёслы дзень гляджу…
02. 12. 2018 г.
Свидетельство о публикации №118120203833